Я/МЫ — Эміграцыя

49,00 

Автор
ISBN9781326073787
Издательство
Кол-во стр.226
Тип обложкиМягкая обложка
Год2026
Быстрая отправка в течение 1 рабочего дня. Заказы, оформленные после обеда, могут быть переданы курьеру на следующий рабочий день.
Доставка в пачкоматы или курьером — от 8,99 zł. Доставка по Европе — от 7,5 €.

В наличии

Подписка успешно оформлена

Вы подписаны на отслеживание цен для этого продукта. Мы уведомим вас, если цена упадет.

Отслеживание цен

Отслеживать этот товар и получать уведомления о снижении цены.

Добавить в отслеживание цен
Описание

АД АЎТАРА
Мяне завуць Дар’я Ракова. У 18 гадоў я выехала зь Беларусі ў Польшчу. Тут пачалося маё новае жыцьцё і досьвед эміграцыі, які працягваецца дагэтуль. Навучаньне, праца, закаханасьць і сапраўднае каханьне, новыя сустрэчы і нечаканыя расчараваньні — усё аказалася і складаней, і ярчэй, чым я магла сабе ўявіць. Кожны дзень кідаў выклікі: ад недарэчных сытуацый у краме да цяжкага адзіноцтва і бясконцай бюракратычнай  барацьбы. Гэтая кніга — шчырая гісторыя станаўленьня ў эміграцыі, пра тое, як зьбіраць сябе нанова і будаваць дом там, дзе яшчэ ўчора й жыць не плянавалася.
Эміграцыя — гэта больш, чым чамадан, вакзал і новы адрас. Гэта сустрэча з уласнымі страхамі і перадузьятасьцямі, новыя сябры і страты, гэта шанец пражыць некалькі жыцьцяў у адным. Для тых, хто толькі рыхтуецца зьехаць, кніга стане практычным правадніком: як перажыць першы год, справіцца са стрэсам і не страціць сябе. Для тых, хто ўжо прайшоў гэты шлях, — напамінам пра ўласныя крокі і адкрыцьці. А для тых, хто застаўся дома, — магчымасьцю зазірнуць у чужыя жыцьці і па-сапраўднаму зразумець, што стаіць за гэтым словам: «эміграцыя».

ПРАДМОВА
«Эміграцыя не толькі паніжае твой сацыяльны статус. Яна спускае цябе на зямлю, калі ты раптам узьляцеў занадта высока, і зьнявечвае твар, нават калі раней ты спакойна хадзіў па зямлі й табе падабаўся ўласны адбітак у люстэрку». Гэтыя словы надзвычай дакладна перадаюць тое, што адчувае чалавек на эміграцыі — духоўна бяздомны, вырваны са звыклага сьвету. Яны выдатна адлюстроўваюць і настрой гэтай цудоўнай кнігі, якая цяпер у вашых руках, дарагія чытачы. «Я/МЫ — ЭМІГРАЦЫЯ» — гэта асаблівая гісторыя, напісаная шчырым, жывым голасам. Кніга адчыняе перад намі глыбіні душы маладой дзяўчыны, эмігранткі, беларускі, якая была вымушаная пакінуць сваю краіну, сям’ю, сяброў, блізкіх па духу людзей. Але ня толькі пра гэта. Гэта кніга — таксама пра нас, пра палякаў: пра нашыя слабасьці, пра часам бракаваную чуллівасьць, пра стаўленьне да ўсяго чужога і незнаёмага. Але ці чужое заўсёды азначае нешта кепскае? Сама назва кнігі ставіць перад чытачом пытаньне: адкуль бярэцца гэтая апазыцыя Я/Мы і Эміграцыя? Адказ мы знаходзім, назіраючы за лёсам галоўнай гераіні, якая спрабуе сабраць разьбітае люстэрка ці, як герой п’есы «Картатэка» Тадэвуша Ружэвіча, навесьці парадак у тым, што было раскідана сіламі, незалежнымі ад яе. Пачынаць з нуля заўсёды цяжка. Маладая эмігрантка Дар’я сутыкаецца з новай, чужой рэальнасьцю, з новымі людзьмі і, перадусім, з кашмарам кожнага эмігранта — недастатковым валоданьнем мовай, а значыць, страхам быць не зразуметай і адкінутай. Тэма мовы і зьвязаных з ёй складанасьцяў гучыць у кнізе асабліва часта. Аўтарка паказвае, як няздольнасьць выказаць свае пачуцьці, думкі, перакананьні душыць чалавека знутры, пазбаўляе паветра, уганяе ў адчужэньне. І ўсё ж, як гэта ні дзіўна, у такой сытуацыі ёсьць і сьветлыя бакі. Наша гераіня — спачатку сарамлівая — паступова мяняецца, адважваецца, паўстае супраць абставінаў, шукае сваё месца ў «новым сьвеце», каб урэшце набрацца мужнасьці і адказаць тым, хто яе недаацэньвае ці крытыкуе. Сярод шматлікіх цяжкіх асацыяцыяў, зьвязаных са словам «эміграцыя», Дар’я сустракае на сваім шляху цудоўных і выключных людзей, якіх называе «людзьмі-мастамі».

Людзі-масты — добрыя душы, якія цярпліва чакаюць, пакуль ты выкажаш сваю думку на іх мове, ня крытыкуюць, а слухаюць, што ты хочаш сказаць. Ствараючы свой літаратурны сьвет, аўтарка карыстаецца лёгкай, выразнай мовай, дзякуючы чаму кнігу можна прачытаць на адным дыханьні, адчуваючы пры гэтым усю глыбіню перажываньняў і роздумаў галоўнай гераіні. У шырэйшым кантэксьце гэта кніга ня толькі пра складанасьці эміграцыі, але і пра нас саміх, пра людзей: і тых, хто з’яжджае, і тых, хто іх прымае. Можна сказаць, што тэкст уздымаецца да ўзроўню своеасаблівага жыцьцёвага правадыра, мапы й дарожных паказальнікаў, што дапамагаюць прайсьці цяжкі шлях да свайго месца на зямлі — і даюць надзею тым, хто яшчэ шукае гэтую дарогу, як эмігрантам, так і тым, хто іх сустракае.

Артикул: KD-9781326073787 Категория: